Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Візіт арцыбіскупа Галахера – знак блізкасці Папы да Беларусі

Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала спецыяльнае паведамленне ў сувязі з візітам у Беларусь высокай ватыканскай дыпламатычнай дэлегацыі.

“Сёння, у пятніцу 11 верасня 2020 г., Сакратар па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер накіраваўся ў Рэспубліку Беларусь, дэманструючы ўвагу і блізкасць Святога Айца да Каталіцкага Касцёла і ўсёй краіны”, - гаворыцца ў кароткім камюніке.

Праграма рабочага візіту, які працягнецца да 14 верасня, прадугледжвае сустрэчы з дзяржаўнымі ўладамі і кіраўніцтвам Каталіцкага Касцёла.

У першы дзень прабывання ў Мінску арцыбіскуп Галахер правёў перамовы з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Падчас іх былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку ў кантэксце развіцця паслявыбарнай сітуацыі ў Беларусі, - паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На старонцы МЗС у Facebook адзначаецца, што бакі закранулі пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, супрацоўніцтва ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, уключаючы праблему гандлю людзьмі. Была падкрэслена зацікаўленасць у захаванні традыцыйна сяброўскіх двухбаковых адносін, падтрыманні высокай інтэнсіўнасці кантактаў на розных узроўнях.

Міністр замежных спраў Беларусі асабліва адзначыў гістарычную ролю Каталіцкай Касцёла ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржавы, выказаўшы ўпэўненасць, што канструктыўны дыялог са Святым Пасадам з’яўляецца адной з умоў захавання міжканфесійнага міру і згоды ў краіне, - гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі.
 

11 верасня 2020, 18:13
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031