Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак стварыў Камісію па справах сакрэтнага характару

Святы Айцец прызначыў прэфекта Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, кардынала Кэвіна Фарэла старшынёй Камісіі па справах сакрэтнага характару.

Сакратаром новай структуры быў прызначаны арцыбіскуп Філіпа Янонэ, старшыня Папскай рады інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў. Членамі Камісіі будуць: генеральны сакратар Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, біскуп Фернанда Вэрхэс Альсага; Старшыня Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA), біскуп Нунцыа Галанціна; а таксама прэфект Сакратарыята па эканамічных пытаннях, кс. Хуан Антоніа Герэра Алвес.

Камісія будзе вызначаць у кожным канкрэтным выпадку, якія акты эканамічнага характару павінны стаць сакрэтнымі.

Стварэнне такога органу прадугледжана новымі “Правіламі празрыстасці, кантролю і канкурэнцыі дзяржаўных кантрактаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан”, апублікаванымі ў чэрвені 2020 г. У артыкуле 4 гэтага гэтага Кодэкса закупак, зацверджанага Папам, гаворыцца, што заканадаўства прымяняецца да ўсіх дзяржаўных кантрактаў, за выключэннем некаторых выпадкаў. Кантролем і наглядам у такіх “выпадках” і будзе займацца створаная Камісія.

 

05 кастрычніка 2020, 13:56