Пошук

Кардынал Фрыдалін Амбонга Безунгу, новы член Рады кардыналаў Кардынал Фрыдалін Амбонга Безунгу, новы член Рады кардыналаў 

Рада кардыналаў пры Пантыфіку: абнаўленне складу

Папа пацвердзіў паўнамоцтвы і прызначыў новых членаў Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі.

З папярэдняга складу ў новы перайшлі: кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга з Гандураса – ён застанецца каардынатарам дарадчага органа пры Пантыфіку; кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін; кардынал Шон Патрык О’Мэйлі з ЗША; кардынал Рэйнхард Маркс з Германіі і кардынал Джузэпэ Бэртэла з Італіі.

Новым членам Рады Пантыфік прызначыў арцыбіскупа Кіншасы, кардынала Фрыдаліна Амбонга Безунгу. Кангалезскі іерарх атрымаў пурпурны берэт з рук Францішка ў 2019 г.

Таксама ў Радзе кардыналаў новы Сакратар: італьянскага біскупа Марчэла Сэмерара змяніў яго зямляк, біскуп Марка Мэліна.


У цяперашні час дарадцы актыўна працуюць над праектам новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі і сістэматызуюць рэкамендацыі і прапановы епіскапатаў, іерархаў, дыкастэрый і экспертаў.

15 кастрычніка 2020, 12:25