Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад пра Нобелеўскую прэмію для Харчовай праграмы ААН

Уручэнне Нобелеўскай прэміі міру 2020 года Сусветнай харчовай праграме было высока ацэнена ў Ватыкане, - падкрэсліў мансеньёр Фэрнанда Кіка Арэлана.

Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) заўважыў, што сёлетняя Нобелеўская прэмія міру паказвае важнасць барацьбы з голадам. Ён дадаў, што без актыўнага ўключэння міжнароднай супольнасці ў гэты працэс не магчыма будзе дасягнуць міру.

“Чалавецтва павінна забыць пра эгаізм, павінна паглядзець на сябе, адчуць любоў да самых бедных і дапамагчы ім”, - сказаў прэлат.

Ватыканскі дыпламат нагадаў, што наведваючы штаб-кватэру Сусветнай харчовай праграмы ў 2016 г. Папа заклікаў інвеставаць у праекты дапамогі патрабуючым, а не ва ўзбраенні. Гэта пытанне ўздымаецца таксама ў новай энцыкліцы Святога Айца “Fratelli tutti”. Цяпер настаў час для дзейнасці, бо сказана ўжо было вельмі шмат слоў, - падкрэсліў мансеньёр Арэлана.

Нобелеўская прэмія міра ў 2020 г. была ўручана Сусветнай харчовай праграме “за намаганні ў барацьбе з голадам, за ўнёсак у стварэнне ўмоў для дасягнення міра ў зонах канфліктаў і за вядучую ролю ў спробах прадухіліць выкарыстанне голада як прылады вайны і канфліктаў”.
 

10 кастрычніка 2020, 15:00