Арцыбіскуп Генсвайн запэўніў: Бэнэдыкт XVI адчувае сябе добра
Гэта падкрэсліў 5 лістапада 2020 г. асабісты сакратар Папы-эмерыта, арцыбіскуп Георг Генсвайн у інтэрв’ю італьянскаму штотыднёвіку Oggi.
Іерарх запэўніў, што інфармацыя, якая з’явілася ў СМІ пра дрэнны стан здароўя Бэнэдыкта XVI, не адпавядае рэчаіснасці. Кожны дзень ён канцэлебруе св. Імшу, “моліцца, прымае некалькі візітаў, чытае, аналізуе, слухае музыку і вядзе перапіску”. Аднак рытм яго дня стаў больш павольным, гаворачы аўтамабільнай мовай, ён “перайшоў з трэцяй на першую перадачу”
Бэнэдыкту XVI 93 гады і ён часцей адпачывае, бо мае ўсё менш сіл, сказаў арцыбіскуп Генсвайн, дадаўшы, што Папа-эмерыт “добра настроены і спакойны”. Цяпер, пасля трохмесячнага перапынку, Бэнэдыкт XVI зноў выходзіць на шпацыр у Ватыканскіх садах. Адпачывае пасля чэрвеньскай паездкі ў Германію, калі незадоўга да смерці наведаў брата Георга Ратцынгера. Ён таксама вылечыўся ад сур’ёзнага герпесу, які моцна турбаваў яго.
Арцыбіскуп Генсвайн таксама згадаў пра адстаўку Бэнэдыкта XVI у лютым 2013 г. Ён прызнаў, што ведаў пра гэта ўжо ў верасні 2012 г., але Папа папрасіў яго захаваць гэта ў сакрэце. “Я закрыў гэты давер у сваім сэрцы, але ўвесь час адчуваў, як гэтыя веды мяне перапаўняюць”, - прызнаўся асабісты сакратар Папы-эмерыта.