Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Не ўсе новыя кардыналы атрымаюць берэт у Ватыкане

Не ўсе з трынаццаці электаў змогуць прыбыць на кансісторый па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць, які пройдзе ў Ватыкане ў бліжэйшую суботу, 28 лістапада 2020 г.

Апостальскаму вікарыю Брунэя Карнэліўсу Сіму і арцыбіскупу філіпінскага Капіса Хасэ Адвінкуле не дазваляе прыбыць на ўрачыстасць стан здароўя. Атрыбуты кардынальскай годнасці – берэт, пярсцёнак і булу з тытулам – ім уручыць у іншы час прадстаўнік Святога Айца, - паведаміў кіраўнік Залы Друку.

Матэа Бруні заўважыў, што члены Калегіі кардыналаў, якія не змогуць дабрацца да Рыма, атрымаюць магчымасць злучыцца з ватыканскай базылікай “праз лічбавую платформу”.

Францішак абвясціў імёны новых кардыналаў месяц таму, 25 кастрычніка 2021 г. Апрача ўзгаданых іерархаў, былі названы: Генеральны Сакратар Сінода Біскупаў, біскуп Марыё Грэк; прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі, біскуп Марчэла Сэмерара; арцыбіскуп руандыйскага Кігалі Антуан Камбанда; арцыбіскуп Вашынгтона Уілтан Грэгары; арцыбіскуп Сант’яга-дэ-Чылі Чэлесціна Аос Брака; арцыбіскуп Сіены-Кале-дзі-Валь-д’Эльса-Монтальчына Аўгуста Паола Лаюдзічэ; Гвардыян канвентуальных францішканаў у Асізі, брат Маўра Гамбэці; біскуп-эмерыт Сан-Крыстабаля-дэ-лас-Касаса Феліпе Арысмэндзі Эсківэль; Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Сільвана Тамазі; Прапаведнік Папскага Дома, айцец Раньера Канталамеса; Пробашч парафіі Маці Боскай Любові ў італьянскім Кастэль-дзі-Лева, кс. Рыка Фэрочы.
 

24 лістапада 2020, 12:30