У Ватыкане паведамілі пра планы выпуску манет і марак у 2021 г.
Выйдуць манеты, прысвечаныя 500-годдзю з дня смерці папы Льва Х, 450-годдзю з дня нараджэння Караваджа, 700-годдзю з дня смерці Дантэ Аліг’еры, Апостальскай канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабору Gaudium et spes, Арханёлу Рафаэлю, 50-годдзю Асацыяцыі святых Пятра і Паўла, 75-годдзю ЮНЕСКА, 400-годдзю з дня смерці папы Паўла V, 300-годдзю з дня смерці папы Клімента XI. Манеты будуць выкананы ў розных металах, а некаторыя з іх, у золаце.
Акрамя таго, будуць адчаканены разменныя манеты і манеты, прысвечаныя чарговаму году пантыфікату Францішка.
Паштовыя маркі ў 2021 г. выйдуць, між іншым, з нагоды Вялікадня і Божага Нараджэння, 150-годдзя Кангрэгацыі Рэгулярных Канонікаў Беззаганнага Зачацця, 90-годдзя з дня заснавання Ватыканскага радыё і 160-годдзя L‘Osservatore Romano, 140-й гадавіны дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Дамініканай, 500-годдзя навяртання св. Ігнацыя Лаёлы; 700-годдзя з дня смерці Дантэ Аліг’еры; 450-годдзя з дня нараджэння Караваджа; 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса; 100-годдзя з дня заснавання Каталіцкага універсітэта Найсвяцейшага Сэрца.