Ватыкан укамплектуе аўтапарк электракарамі
У бліжэйшых планах у Ватыкане – стварэнне інфраструктуры, спрыяльнай для навакольнага асяроддзя. У сувязі з гэтым плануецца аснасціць аўтапарк электрычнымі і гібрыднымі аўтамабілямі.
На думку галоўнага інжынера, ініцыятыва стане ўкладам Ватыкана ў ачышчэнне рымскага паветра. Міньючы заўважыў, што пры сярэднегадавым прабегу ватыканскага аўтамабіля ў 6 тыс. км выкарыстанне рухавікоў унутранага згарання сёння больш немэтазгодна. Ён, аднак, не ўдакладніў калі адбудзецца канчатковае абнаўленне аўтапарку.
Эксперт звярнуў увагу на тое, што зарадныя станцыі для электракараў у Ватыкане ўжо ёсць. Плануецца іх стварэнне таксама побач з вялікімі папскімі базылікамі ў Рыме. Першапачаткова яны будуць прызначаны выключна для службовых аўтамабіляў Дзяржавы Ватыкан.
Трэба звярнуць увагу, што ў ватыканскім аўтапарку ўжо ёсць некалькі электракараў. Іх падарылі Святому Айцу буйныя аўтамабільныя канцэрны: Nissan, Renault, BMW, Mercedes-Benz.
Міньючы нагадаў, што ў канцы 2019 г. Францішак заявіў аб намеры Святога Пасаду далучыцца да Міжнароднага пагаднення аб змяншэнні выкідаў парніковых газаў. Рашэнне аб выкарыстанні экалагічных транспартных сродкаў адпавяданне гэтай ініцыятыве.