40-гадоў таму святыя Кірыл і Мятод сталі апекунамі Еўропы
31 снежня 1980 г. св. Ян Павел ІІ абнародаваў Апосталькі ліст Egregiae Virtutis, якім абвясціў апосталаў славян нябеснымі заступнікамі еўрапейскага кантынента разам са св. Бэрнардам. Дакумент выйшаў праз сто гадоў пасля таго як Леў ХІІІ, у сваёй энцыкліцы Grande Munus (1880), нагадаў усяму Касцёлу пра апостальскую дзейнасць братоў з Салонікаў і ўключыў свята ў іх гонар у літургічны каляндар Касцёла.
Кардынал Кох пажадаў працягваць шлях хрысціян да адзінства і даверыў яго заступніцтву святых Кірыла і Мятода. Місійную дзейнасць на балканскім паўвостраве і тэрыторыях уздоўж Дунаю яны выконвалі ў адзінстве з Канстантынопальскай Царквой, якая іх паслала, і рымскім Пасадам св. Пятра, які пацвердзіў іх місію. Такім чынам яны прадэманстравалі адзінства Касцёла, заўважыў ён.
Ватыканскі іерарх нагадаў, што дзякуючы святым Кірыла і Мятода Евангелле пачало выражацца на пісьмовай славянскай мове, а таксама яны імкнуліся атрымаць прызнанне літургічных тэкстаў на гэтай мове і іх місіі ў Касцёле Рыма.
“Святыя Кірыл і Мятод, якія ўшаноўваюцца на Захадзе і Усходзе, з’яўляюцца для ўсіх сведкамі той нябачнай еднасці, якая знаходзіцца ля вытокаў і здольная трымаць разам адметнасці. Іх жыццё няхай стане натхненнем для шляху да адзінства, а іх заступніцтва няхай дапаможа яго дасягнуць”, - пажадаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.