Пошук

Стоп-кадр з трансляцыі з удзелам Папы Стоп-кадр з трансляцыі з удзелам Папы 

Ватыкан: святочныя трансляцыі на мове жэстаў

Імша ў ноч Божага Нараджэння і папскае пасланне перад благаслаўленнем “Urbi et Orbi” будуць трансліравацца сёлета таксама на спецыяльным Youtube-канале Vatican News з каментаром на мове жэстаў.

Праект стаў адказам на заклік Папы, скіраваны ў пасланні на Сусветны дзень інвалідаў, у якім падкрэслівалася важнасць выкарыстання сучасных і даступных тэхналогій для перадачы веры. Ініцыятыва будзе рэалізавана ў супрацоўніцтве з тэлеканалам TV2000.

Асобы з парушэннямі слыху змогуць сачыць за прамой трансляцыяй галоўных калядных падзей у Ватыкане на спецыяльным канале https://e.va/lis. Як і падчас сёлетніх велікодных трансляцый сурдапераклад будзе ажыццяўляць сястра Вероніка Данатэла, кіраўнік нацыянальнай службы душпастырства людзей з інваліднасцю пры Канферэнцыі Біскупаў Італіі.
 

24 снежня 2020, 11:23