Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Allegro)
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Дзяржсакратар: Папа наведае Ірак, каб падтрымаць хрысціян

Францішак наведае Ірак, каб падтрымаць мясцовых хрысціян, - падкрэсліў у інтэрв’ю французскаму тэлеканалу Kto кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы.

У ходзе размовы закранаўся шырокі спектр пытанняў. Гаворачы пра рэформу Рымскай курыі бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка заўважыў, што яна ўжо фактычна завершана, у першую чаргу ў эканамічнай сферы. Ён распавёў пра стварэнне новых структур, а таксама аб’яднанне тых, што існавалі раней. Большая частка працы ўжо была зроблена, але “цяпер трэба зрабіць наступныя крокі наперад”.

Паводле кардынала Параліна, новая Апостальская канстытуцыя аб Рымскай курыі, рабочая назва якой Predicate il Vangelo, павінна з’явіцца на працягу года.

Каментуючы візіт Святога Айца ў Ірак, які павінен адбыцца ў сакавіку, іерарх падкрэсліў, што Папа ў першую чаргу хоча падтрымаць мясцовых хрысціян і заклікаць да сведчання пасярод цяжкасцей. Іншая тэма падарожжа: міжрэлігійны дыялог. Пантыфік таксама скарыстаецца магчымасцю, каб заахвоціць да палітычных рэформ і стабільнасці ў краіне.

Кардынал падкрэсліў, што Касцёл не займаецца палітыкай. Яго роля “асвятляць сумленні” людзей, але часам місія Касцёла можа ўваходзіць у сутыкненне з пануючым ладам мыслення. У міжнародным кантэксце Святы Пасад імкнецца “спрыяць рэфлексіі над пэўнымі рашэннямі”. Касцёл намераны ў першую чаргу бараніць годнасць чалавека, - патлумачыў ён.

Гаворачы пра адносіны з Кітаем Дзяржсакратар заўважыў, што тут быў выбраны шлях “малых крокаў”. Нядаўняя дамова аб прызначэнні біскупаў не вырашае ўсіх пытанняў, але з’яўляецца толькі малым крокам да паляпшэння сітуацыі. Гаворка ідзе пра малое зерне, кінутае ў зямлю з надзеяй, што яно зможа прарасці і прынесці плён. Патрэбна шмат цярплівасці, - дадаў кардынал Паралін.
 

30 студзеня 2021, 13:18
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031