Пошук

Мітрапаліт Філарэт вітае Бэнэдыкта XVI з нагоды сустрэчы ў Асізі, 27 кастрычніка 2011 г. ©Vatican Media Мітрапаліт Філарэт вітае Бэнэдыкта XVI з нагоды сустрэчы ў Асізі, 27 кастрычніка 2011 г. ©Vatican Media 

Святы Пасад спачувае праваслаўным Беларусі

Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, накіраваў спачуванні Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта.

На сваёй інтэрнэт-старонцы дыкастэрыя нагадала, што ў 1981-1989 гадах спачылы іерарх кіраваў Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, “спрыяючы развіццю адносін паміж Рускай Праваслаўнай і Каталіцкай Цэрквамі”. У 1990-2013 гадах ён узначальваў Беларускую Праваслаўную Царкву, “імкнучыся да духоўнага адраджэння беларускага народа і ўмацавання добрых адносін паміж хрысціянамі краіны”.
 

14 студзеня 2021, 12:14