Пошук

Базыліка св. Пятра. Ілюстрацыйнае фота Базыліка св. Пятра. Ілюстрацыйнае фота 

Новыя прызначэнні для двух ватыканскіх кардыналаў

22 лютага 2021 г. Святы Айцец прызначыў членамі Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA) кардынала Пітэра Тарксана і кардынала Луіса Антоніа Тагле.

Фінансавыя сродкі Святога Пасаду павінны служыць апостальскім мэтам. Гэты прынцып Папа пацвердзіў, прызначыўшы ў структуру, якая займаецца кіраваннем маёмасцю і фінансамі Апостальскай Сталіцы, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і прэфекта Кангрэгацыі евангелізацыі народаў.

Адміністрацыю маёмасці Апостальскай Сталіцы стварыў Павел VI 15 жніўня 1967 г. Структура нясе адказнасць за кіраванне маёмасцю і фондамі, якія неабходны для дзейнасці Рымскай курыі. Святы Айцец жадае, каб яе бюджэт насіў “місійны характар”. 1 студзеня 2021 г. Адміністрацыі быў перададзены кантроль над рэсурсамі, якімі распараджаўся Дзяржаўны сакратарыят, уключаючы фонд “Грош св. Пятра”.
 

22 лютага 2021, 12:21