Пошук

ілюстрацыйнае фота ілюстрацыйнае фота 

Папа атрымаў другую дозу вакцыны супраць каронавіруса

Як і планавалася, праз тры тыдні пасля першай дозы, атрыманай 13 студзеня 2021 г., Папа вярнуўся 4 лютага ў часовы лазарэт у Зале Паўла VI, каб завяршыць працэс імунізацыі супраць COVID-19, - паведаміла Avvenire.

Францішак атрымаў першую дозу вакцыны ў адзін дзень з Папам-эмерытам Бэнэдыктам XVI.

З 13 студзеня 2021 г. у Ватыкане трывае кампанія па ўсеагульнай вакцынацыі супраць COVID-19. Спачатку прышчапіліся тыя, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі: персанал сфер аховы здароўя і грамадскай бяспекі, пажылыя і супрацоўнікі, якія сцісла кантактуюць з насельніцтвам. Зараз ідзе вакцынацыя супрацоўнікаў Святога Пасаду і пенсіянераў, а таксама іх блізкіх, застрахаваных у Фондзе медыцынскай дапамогі (FAS). Кампанія праходзіць на добраахвотнай аснове.

Ватыкан замовіў каля 10 тыс. доз вакцыны ў нямецкага вытворцы Biontech і яго партнёра з ЗША Pfizer.

Як вядома, 5-8 сакавіка Святы Айцец збіраецца наведаць Ірак. Ватыканскія арганізатары візіту паставілі ўмову для тых, хто будзе суправаджаць яго ў паездцы: яны ўсе павінны быць прышчэплены супраць каронавіруса.
 

04 лютага 2021, 10:26