У Ватыкане пройдзе прэзентацыя паслання Папы на Вялікі пост
Поўны евангельскі ўрывак гучыць так: “Калі Езус узыходзіў у Ерузалем, Ён узяў асобна дванаццаць вучняў і ў дарозе сказаў ім: “Вось, мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. Яны асудзяць Яго на смерць і аддадуць Яго язычнікам на здзек, бічаванне і ўкрыжаванне, а на трэці дзень Ён уваскрэсне”.
Галоўным дакладчыкам на прэзентацыі ў Ватыкане стане кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Яго будзе суправаджаць мансеньёр Бруно-Мары Дзюфэ, Сакратар узгаданай дыкастэрыі. Яшчэ адна ўдзельніца, Марцэла Шыманскі, адказная ў Папскім фондзе Дапамога Касцёлу ў Патрэбе за сувязі з ЕС і ААН, возьме ўдзел па відэасувязі.
За прэзентацыяй можна будзе назіраць у жывым эфіры на youtube-канале Vatican News.