Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія педыятры ў авангардзе барацьбы з рэдкімі хваробамі

28 лютага 2021 г. будзе адзначацца Міжнародны дзень рэдкіх захворванняў. З гэтай нагоды ватыканская педыятрычная клініка Bambino Gesù ў Рыме правядзе адмысловы светлавы флэшмоб.

На фасадзе шпіталя з дапамогай ілюмінацыі з’явіцца надпіс “cu-Rare”, што на італьянскай з’яўляецца гульнёй слоў “клопат” (curare) і “рэдкія” (rare) хваробы.

Вывучэнне такога роду захворванняў і іх лячэнне з’яўляецца адным з важных напрамкаў дзейнасці медыцынскага цэнтра. На працягу двух апошніх месяцаў у Bambino Gesù былі выкрыты чатыры гена хвароб, якія не былі вядомы да гэтага часу. На працягу 2020 г. такіх генаў было ідэнтыфікавана трынаццаць, а з 2015 г., за ўвесь час існавання сумеснай навуковай праграмы ватыканскай клінікі і Міністэрства аховы здароўя Італіі, каля 50-ці. У выніку дыягназ быў пастаўлены 58% маленькіх пацыентаў.

Bambino Gesù лечыць каля 15 тыс. дзяцей з рэдкімі хваробамі і з’яўляецца сядзібай італьянскага аддзялення Orphanet – адмысловай міжнароднай базы дадзеных аб рэдкіх хваробах, а таксама ўваходзіць у еўрапейскія сеткі па абмену ведамі ў гэтай сферы. З 2016 г. тут дзейнічае амбулаторыя, дзе толькі ў 2020 г. было праведзена больш за 40 тыс. генетычных аналізаў.
 

25 лютага 2021, 13:59