Пошук

А. Луіс Марын і с. Наталі Бэкар А. Луіс Марын і с. Наталі Бэкар  

Жанчына ўпершыню стала намесніцай сакратара Сінода Біскупаў

6 лютага 2021 г. у Ватыкане паведамілі, што Францішак прызначыў двух намеснікаў Генеральнага сакратара Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў.

Новымі падсакратарамі сталі іспанскі аўгустыніянін а. Луіс Марын дэ Сан-Марцін, да нядаўняга памочнік генерала Ордэна Святога Аўгустына, які быў узведзены ў сан біскупа, і французская манахіня с. Наталі Бэкар з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак св. Ксавэрыя, былая дырэктарка Нацыянальнай службы евангелізацыі моладзі і пакліканняў Канферэнцыі Біскупаў Францыі.

Кардынал Марыё Грэк, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, назваў прызначэнні вельмі важным крокам ва ўмацаванні сінадальнай структуры і новым імпульсам да большай сінадальнасці і місіянерскасці Касцёла.
 

06 лютага 2021, 13:44