Пошук

Кардынал Канталамеса падчас велікапоснага казання для Папы і іерахаў Рымскай курыі Кардынал Канталамеса падчас велікапоснага казання для Папы і іерахаў Рымскай курыі 

Папскі прапаведнік: Езус – гэта Асоба, а не персанаж

Неабходна адкрыць для сябе і абвяшчаць Езуса Хрыста як жывую Асобу і ўмацоўваць асабістыя і поўныя любові адносіны з Ім, - сказаў кардынал Раньера Канталамеса.

Прапаведнік папскага дома звярнуўся да Францішка і іерархаў Рымскай курыі з апошнім у гэтым годзе велікапосным казаннем. Сустрэча адбылася 26 сакавіка 2021 г. у ватыканскай Зале Паўла VI.

Капуцын нагадаў, што Езус з Назарэта не з’яўляецца ўспамінам з мінулага, але Асобай, якая жыве “паводле Духа”, што дазваляе Яму жыць унутры нас. Неабходна асэнсаваць і абвяшчаць гэту праўду для таго, каб хрысціянства не звузілася да ўзроўню ідэалогіі ці проста тэалогіі.

Кардынал Канталамеса заўважыў, што немагчыма пазнаць Езуса як Асобу без асабістых адносінаў з Ім. Неабходна дасягнуць гэтай Асобы і дакрануцца да Езуса праз веру і малітву.

Прапаведнік заўважыў, што Езус – не персанаж. Ён падкрэсліў, што з гістарычнымі постацямі накшталт Юлія Цэзара, Леанарда Да Вінчы ці Напалеона немагчыма размаўляць. З Хрыстом жа сітуацыя адваротная: трэба распаліць сэрцы ў асабістай сустрэчы з Ім. Жыццё кожнага хрысціяніна як гісторыя свету дзеліцца на перыяд “да Хрыста” і “пасля Хрыста” – да асабістай сустрэчы з Езусам і пасля яе. Капуцын заклікаў чэрпаць Божую любоў з сустрэчы з Хрыстом, дазваляць Яму любіць сябе і любіць Яго.

 

26 сакавіка 2021, 12:42