Пошук

Сястра Нурыя Кальдуч-Бэнахэс Сястра Нурыя Кальдуч-Бэнахэс  

Сакратаром Папскай біблійнай камісіі ўпершыню прызначана жанчына

Упершыню сакратаром Папскай біблійнай камісіі стала жанчына: Францішак прызначыў на гэтую пасаду сястру Нурыю Кальдуч-Бэнахэс з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і з Назарэта.

Жанчына паходзіць з Іспаніі і з’яўляецца экспертам Святога Пісання, выкладчыцай Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. У структурах Святога Пасаду яна працуе з 2014 г.

Разам з тым, сястра Нурыя Кальдуч-Бэнахэс выкладае ў Папскім біблійным інстытуце ў Рыме, з’яўляецца пастаянным супрацоўнікам Каталіцкай біблійнай федэрацыі, уваходзіць у склад навуковага камітэта часопіса Гісторыя жанчын (выданне ўніверсітэта Фларэнцыі) і серыі Дысертацыі і манаграфіі (іспанскае выдавецтва Verbo Divino).

У 2008 г. сястра Нурыя ў якасці эксперта брала ўдзел у Сінодзе Біскупаў, прысвечаным Божаму Слову, а з 2016 па 2019 гг. па запрашэнні папы Францішка ўвайшла ў склад Камісіі па вывучэнні магчымасці дыяканату жанчын.
 

10 сакавіка 2021, 10:22