Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Sonata in Re min. HWV359a
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  Калонка рэдактара

Тарніелі: каб застацца хрысціянамі, іракцам патрэбна прабачэнне

Папа не мог расчараваць іракскі народ, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні, таму, нягледзячы на ўсе рызыкі, здзейсніў самае важнае падарожжа свайго пантыфікату, - лічыць Андрэа Тарніелі.

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ заўважыў, што, калі візіт Святога Айца ў Ур Халдэйскі меў сімвалічнае значэнне для Блізкага Усходу і ўсяго свету, то пілігрымка ў Масул і Каракош набыла каштоўнасць сведчання.

Тысячы сем’яў былі вымушаны бегчы з самага хрысціянскага рэгіёна Ірака, каб ратавацца ад вар’яцкага фанатызму ісламскіх тэрарыстаў. Будынак касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, які наведаў Святы Айцец, быў перароблены імі ў трэніровачную базу, - нагадаў Тарніелі ў сваёй аўтарскай калонцы на Vatican News.

На яго думку, Папа прыбыў у Ірак не толькі для таго, каб умацаваць у веры мясцовых хрысціян, але таксама, каб самому ўмацавацца іх сведчаннем. “Паміж руін тэрарызму і вайны мы можам бачыць вачыма веры трыумф жыцця над смерцю”, - казаў ён, заклікаючы аднаўляць не толькі будынкі, але, у першую чаргу, сувязі паміж сем’ямі і пакаленнямі.

Вайна, тэрарызм, нянавісць пакінулі не толькі руіны і знявечаныя статуі святых, але і глыбокія раны ў душы. Таму, каб заставацца ў любові, каб заставацца хрысціянамі, патрэбна прабачэнне.

Цёплая сустрэчу з іракскімі хрысціянамі і іх суграмадзянамі, што адбылася на стадыёне ў Эрбіле, стала свайго роду пячаткай візіту, ад якога адгаворвалі Папу. “Але Біскуп Касцёла ў Рыме, які ўзнік на крыві мучанікаў, не мог расчараваць гэтых сваіх дзяцей. Таму пераадолеў усе рызыкі, каб прынесці ім сваю пяшчоту”, - адзначыў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.
 

08 сакавіка 2021, 11:57
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031