Пошук

Кармэла Барбагала, старшыня Упраўлення па наглядзе і фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы Кармэла Барбагала, старшыня Упраўлення па наглядзе і фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы 

У Ватыкане працягваецца фінансавая рэформа

Ватыкан прымяняе лепшыя міжнародныя стандарты ў барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, запэўніў старшыня Упраўлення па наглядзе і фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы.

"У цяперашні няпросты час мы павінны быць надзвычай пільнымі, бо, хоць мы і маленькая краіна, таксама з'яўляемся месцам фінансавага патоку з усяго свету дзякуючы ўніверсальнасці Касцёла", - адзначыў Кармэла Барбагала ў інтэрв’ю Vatican News.

Ватыканскі чыноўнік заявіў аб працягу фінансавай рэформы Апостальскай Сталіцы і ўзмацненні нагляду. «З таго часу, як было падпісана грашовае пагадненне з Еўрапейскім саюзам у 2009 г., мы пастаянна ўводзім правілы, накіраваныя на прадухіленне фінансавых злачынстваў. Мы павялічылі фінансавую празрыстасць і ўзмацнілі кантроль”, - сказаў Барбагала.

Ён нагадаў, што ў мінулым годзе Ватыкан увёў новы кодэкс дзяржаўных закупак і статут фінансавага рэгулявання. Мэтай гэтых змен стала адзінае фінансавае кіраванне, прызначанае для абароны ад незаконных здзелак і карупцыі. "Гаворка ішла таксама пра забеспячэнне ўстойлівага выкарыстання ватыканскіх фондаў і ўвядзенне крытэрыяў максімальнай празрыстасці і канкурэнцыі", - заўважыў старшыня фінансавага нагляду Апостальскай Сталіцы.

Унесеныя змены ўключаюць як удасканаленне ацэнкі рызыкі і механізмаў абмену інфармацыяй у фінансавых пытаннях, так і пашырэнне сістэмы санкцый і нагляду. У рамках рэформы ватыканская жандармерыя атрымала новыя паўнамоцтвы па расследаванні злачынстваў.
 

21 сакавіка 2021, 12:06