Арцыбіскуп Галахер далучыўся да кампаніі супраць антысемітызму
У дзень Дзень памяці Катастрофы і гераізму, які адзначаўся ў Ізраілі 8 красавіка 2021 г., Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі скіраваў спецыяльнае відэапасланне, у якім падкрэсліў, што дэкларацыя звяртае ўвагу на юдэйскія карані хрысціянскай веры і заклікае да паглыблення ўзаемнага знаёмства.
“Пашана да права іншых людзей на жыццё і фізічную цэласнасць, на фундаментальныя свабоды, гэта значыць на свабоду сумлення, думкі, выказвання і рэлігіі, дазваляе нам разам будаваць атмасферу братэрскага міру, да чаго неаднаразова заклікаў папа Францішак у сваёй энцыкліцы Fratelli titti”, - сказаў іерарх.
Ватыканскі дыпламат распавёў, што ў гістарычным архіве Секцыі па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту была знойдзена “невялікая жамчужына”. Гаворка ідзе пра перапіску, якая ў 1919 г. вялася паміж Іерусалімскай радай ашнеказскіх рабінаў і Апостальскай Сталіцай. Прадстаўнікі яўрэйскай супольнасці прасілі Бэнэдыкта XV выкарыстаць “увесь свой уплыў і духоўны аўтарытэт, каб пакласці канец актам нецярпімасці і антысемітызму” супраць яўрэяў ва Усходняй Еўропе.
Захаваўся чарнавы варыянт ліста, дасланага ў адказ за подпісам тагачаснага Дзяржсакратара, кардынала П’етра Гаспары. Дакумент дае зразумець, што ўжо тады ў Ватыкане панавала глыбокае перакананне аб тым, што прынцып братэрства не можа быць растаптаны антысеміцкай лютасцю, і што закон і рэлігія павінны паважацца”, - падкрэсліў арцыбіскуп Галахер.
У якасці прыкладу непрыняцця антысемітызму Касцёлам іерарх нагадаў пра дзейнасць арцыбіскупа Анджэла Рота, Апостальскага нунцыя ў Венгрыі, які ў часы Другой сусветнай вайны ўратаваў ад дэпартацый і забойстваў вялікую колькасць яўрэяў, за што атрымаў ганаровае званне Праведніка народаў свету.