Францішак прыняў удзел у пахаванні былога элемазінарыя
15 красавіка 2021 г. Францішак прыняў удзел у пахавальнай св. Імшы былога Апостальскага элемазіраныя арцыбіскупа Фелікса Дэль Бланка Прыета.
Літургію ў базыліцы св. Пятра ўзначаліў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін. Святы Айцец прымаў у ёй удзел у прыватнай форме.
Іспанскі іерарх адышоў у вечнасць 10 красавіка 2021 г. у 83-гадовым узросце. У часы пантыфікату Бэнэдыкта XVI, з 2007 па 2012 гг., ён быў папскім элемазінарыем.
Дагэтуль арцыбіскуп Прыета працаваў у ватыканскай дыпламатыі. Між іншым быў Апостальскім нунцыем у Анголе і Каба-Вэрдэ (1991-1996 гг.), Камеруне і Экватарыяльнай Гвінеі (1996-2003 гг.), а таксама на Мальце і ў Лівіі (2003-2007 гг.)
16 красавіка 2021, 08:47