Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Георг Генсвайн Арцыбіскуп Георг Генсвайн  

Сакратар Бэнэдыкта XVI: “рэйтынг Пантыфікаў” – недарэчнасць

"Кожны Папа рэалізуе пантыфікат дзякуючы сваім асаблівасцям, розніцы ў характары, інтэлектуальнай фармацыі, духоўным сталенні, вопыце”, - заўважыў асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI.

У інтэрв'ю іспанскаму Alfa & Omega арцыбіскуп Георг Генсвайн падкрэсліў, што разнастайнасць з'яўляецца выразам таго, што ні адзін Папа не з'яўляецца пераемнікам свайго папярэдніка, але наступнікам апостала Пятра. Ён таксама прызнаў, што Бэнэдыкта XVI няправільна інтэрпрэтавалі не толькі непрыяцелі, але і сябры.

Арцыбіскуп Генсвайн нагадаў, што “асоба і творчасць Бэнэдыкта XVI сустракалі супраціў, супрацьдзеянне і непрыманне ў пэўных колах”, і галоўнай прычынай гэтага быў змест яго вучэння. Ён дадаў, што вакол прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння падчас пантыфікату св. Яна Паўла II узнікла шмат негатыўных стэрэатыпаў з прычыны яго цвёрдых адносін да барацьбы з секулярызацыяй, тэалогіяй вызвалення і радыкальным фемінізмам. У той жа час, кардынал Ратцынгер быў у авангардзе намаганняў Касцёла па барацьбе з злоўжываннямі духавенства.

У гэтым кантэксце арцыбіскуп Генсвайн звярнуў увагу на недарэчнасць “рэйтынгу Пантыфікаў” у падставе якога, спробы ацаніць вартасці кожнага з іх. Трэба кіравацца не крытэрыямі папулярнасці ў медыя, але перш за ўсё тым, як яны сведчаць пра Хрыста, - адзначыў іерарх.

Адказваючы на пытанне, у якой ступені цяперашні Папа выкарыстаў досвед свайго папярэдніка адносна сітуацыі Касцёла ў Германіі, арцыбіскуп Генсвайн адзначыў, што сустрэчы Францішка і Бэнэдыкта XVI звычайна праходзяць у кляштары Mater Ecclesiae ў "заўсёды надзвычай канфідэнцыяльнай форме".

У цяперашні час каталіцкая супольнасць у Германіі характарызуецца напружанасцю і разгубленасцю, што выклікае непакой. "Бэнэдыкт XVI ведае аб гэтай сітуацыі ў сваёй краіне", - прызнаўся яго асабісты сакратар. “На жаль, у епіскапаце Германіі адсутнічае адзіны падыход, які б паспрыяў хутчэйшаму тлумачэнню і дазволіў пазбегнуць сур'ёзных наступстваў як для веры, так і для Касцёла ў Германіі”, - адзначыў арцыбіскуп Генсвайн.
 

12 красавіка 2021, 11:27
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930