Пошук

Арцыбіскуп Альда Джардана Арцыбіскуп Альда Джардана  

Новы нунцый пры структурах Еўрапейскага Саюза

Францішак прызначыў арцыбіскупа Альда Джардана Апостальскім нунцыем пры Еўрапейскім Саюзе. Іерарх апошнія восем гадоў прадстаўляў Папу і Святы Пасад у Венесуэле.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Джардана ўжо ўзаемадзейнічаў з структурамі ЕС на пасадзе Генеральнага сакратара Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Ураджэнец італьянскага П'емонта займаў яе з 1995 г. на працягу 13 гадоў. Затым у чэрвені 2008 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго Пастаянным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы ў Страсбургу. У кастрычніку 2013 г. Францішак узвёў яго ў сан арцыбіскупа і накіраваў у Венесуэлу, дзе ён замяніў на пасадзе Апостальскага нунцыя цяперашняга Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці, кардынала П'етра Параліна.

Папярэднік Джардана ў Бруселі, французскі арцыбіскуп Ален Поль Шарль Лебапэн, сышоў на пенсію 16 лістапада 2020 г.
 

10 мая 2021, 11:12