Пантыфік прыняў Прэзідэнта Аргентыны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Кіраўнік аргентынскай дзяржавы разам з сваімі супрацоўнікамі сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам, якога суправаджаў Сакратар па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.
У ватыканскім камюніке падкрэсліваецца, што "падчас сардэчных перамоў” з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята абмяркоўвалася сітуацыя ў Аргентыне, у першую чаргу ў кантэксце пандэміі, эканамічна-фінансавага крызіса і барацьбы з беднасцю. Падкрэсліваўся значны ўклад Каталіцкага Касцёла ў пераадоленне гэтых праблем.
Каментуючы сваю 25-хвілінную размову з Папам, Фернандэс падзяліўся, што Францішак выказаў сваю падтрымку нороду Аргентыны. Кіраўнік дзяржавы запрасіў Святога Айца наведаць Радзіму.
З моманту абрання на Пасад св. Пятра Францішак прымаў трох Прэзідэнтаў Аргентыны: чатыры разы Крысціну Кіршнэр, двойчы Маўрыцыа Макры і цяпер у другі раз Альберта Фернандэса.