Пошук

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам ведамстваў Святога Пасаду. Архіўнае фота Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам ведамстваў Святога Пасаду. Архіўнае фота 

Пантыфік сабраў кіраўніцтва структур Рымскай курыі

Францішак правёў сустрэчу з кіраўніцтвам ведамстваў Святога Пасаду. Пасяджэнне адбылося раніцай 17 мая 2021 г. у Апостальскім палацы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Зала Друку не паведамляе аб тэмах, якія Папа абмяркоўваў са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі. Звычайна, падчас такіх сустрэч вядзецца гаворка пра актуальныя праблемы Касцёла, ставяцца асноўныя задачы, што знаходзяцца ў кампетэнцыі структур Рымскай курыі.

У нарадзе прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў і старшыні Папскіх рад. Яна прайшла за зачыненымі дзвярыма.

Пантыфік рэгулярна, некалькі разоў на год, збірае такога роду пасяджэнні.
 

18 мая 2021, 11:02