Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tambourins I e II
Расклад Падкасты
Ружанец. Ілюстрацыйнае фота Ружанец. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі іерарх: адкрыць важнасць малітвы Ружанца ў сям’і

Ружанцовы “марафон”, які праходзіць на працягу мая ў лучнасці з марыйнымі санктуарыямі ў розных частках свету, знайшоў шырокі водгук сярод вернікаў і асабліва сем’яў, - заўважыў арцыбіскуп Рына Фізікела.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі прызнаўся, што ініцыятыва паказвае наколькі важным з’яўляецца сёння зварот да ружанцовай малітвы, а таксама сведчыць пра важную ролю, якую санктуарыі могуць адыгрываць у евангелізацыі. “Гэта таксама месцы, у якіх перадаецца вера, часта праз пасярэдніцтва традыцыі народнай пабожнасці”, - дадаў іерарх у каментары для Vatican News.

Арцыбіскуп Фізікела распавёў, што ў Ватыкан прыходзіць шмат паведамленняў ад каталіцкіх супольнасцей і вернікаў з усяго свету, якія выказваюць Святому Айцу падзяку за ініцыятыву, што дае магчымасць штодзённа маліцца Ружанец у лучнасці з рознымі марыйнымі санктуарыямі.

“Многія вернікі пішуць, каб падкрэсліць важнасць з’яднанасці з Папам у ружанцовай малітве, і каб распавесці пра тое, што аднавілі яе практыкаванне ў сям’і”, - сказаў ён.

“Мы высока цэнім таксама той факт, што 1 мая ружанец праводзілі сем’і. Так павінна быць. Ружанец павінен вярнуцца ў сем’і, бо гэта простая малітва, а разам з тым моцная, няспынная. У ёй выяўляецца пастава вернікаў: вочы, скіраваныя да Марыі ў няспыннай малітве... У мяне ёсць уражанне, што зараз мы перажываем паступовае адкрыццё ружанцовай малітвы нанова”, - дадаў арцыбіскуп.

Ружанец дапамагаць перадаваць марыйную пабожнасць дзецям, а ўспаміны пра супольную малітву ў сям’і і туга па ёй застаюцца ў іх на ўсё жыццё, - перакананы ватыканскі іерарх.

Старшыня Папскай рады прызнаўся, што быў уражаны паведамленнямі ад некаторых пратэстанцкіх супольнасцей, якія запэўнівалі ў тым, што таксама ўдзельнічаюць у ружанцовым “марафоне”. “Я распавёў пра гэта Папу, але ён не быў здзіўлены. Ён ведаў, што некаторыя пратэстанты, асабліва тыя, якія пражываюць на памежжы з Усходам, маюць звычай малітвы на Ружанцы”, - дадаў арцыбіскуп Рына Фізікела.
 

11 мая 2021, 12:57
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728