Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem - Confitebor - Sinfonia Dante
Расклад Падкасты
Кардынал Бэньяміна Стэла Кардынал Бэньяміна Стэла  

Кардынал-прэфект заклікаў да хуткай імунізацыі духавенства

Неабходнасць вакцынацыі святароў і змены ў душпастырскім служэнні, якія адбыліся ў выніку пандэміі, – на такія тэмы каталіцкае агенцтва SIR паразмаўляла з прэфектам Кангрэгацыі па справах духавенства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Бэньяміна Стэла нагадаў, што Касцёл, як і іншыя сацыяльныя групы, у мінулыя месяцы заплаціў вялікую цану. Ён не быў вызвалены ад наступстваў драмы каронавіруса, ад смерці шматлікіх пастыраў.

Іерарх нагадаў пра грамадскую ролю святароў, якія служаць у парафіях, турмах, бальніцах. У гэтым кантэксце ён звярнуў увагу на неабходнасць супрацоўніцтва паміж грамадзянскімі і касцёльнымі ўладамі ў хуткай імунізацыі духавенства.

Кардынал Стэла заўважыў, што за апошні год з’явіліся новыя формы блізкасці з вернікамі, якія паспрыялі ўмацаванню іх лучнасці з Богам. Ён прызнаўся, што быў моцна ўражаны мужнасцю біскупаў, святароў і свецкіх вернікаў, якія займаліся "тэлефонным і сацыяльным служэннем", дапамагалі бедным праз Caritas.

Прэфект перакананы, што пасля пандэміі нічога не будзе ранейшым. “Душпастырскія практыкі, якія падтрымліваліся толькі звычкай і больш не маглі падсілкоўваць веру Божага народа, хутчэй за ўсё паадміраюць. Задачай душпастыраў будзе не спяшацца рэзаць "амаль сухія галіны", не падумаўшы раней пра такія спосабы іх замены, якія стануць адпаведнымі для супольнасці і не будуць вынікам абстрактных тэалагічных і душпастырскіх меркаванняў", - патлумачыў ён.

“Цяпер, калі ілюзія таго, што чалавек з'яўляецца гаспадаром свету, зноў развалілася, мы павінны па-новаму адкрыць, што мы дзеці адзінага Бога, Які не пакідае нас і дае сілы перажыць нават самыя драматычныя падзеі ў Яго міры”, - звярнуў увагу прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства.
 

03 мая 2021, 12:51
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930