У Ватыкане завяршылася вакцынацыя рымскіх бедных і бяздомных
У Ватыкане падышла да завяршэння кампанія па вакцынацыі супраць COVID-19 рымскіх бедных і бяздомных, распачатая ў студзені. 29 мая 2021 г. апошнія 300 з 1800 чалавек атрымалі другую дозу вакцыны.
Аляксандр Амяльчэня – Vatican News
"Гэта бяздомныя, асобы з розных сацыяльных цэнтраў, якія не маюць права да вакцынацыі ў Італіі", - растлумачыў Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі.
Цяпер праз Апостальскія нунцыятуры ватыканская кампанія па вакцынацыі будзе працягнута ў самых бедных краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, - паведаміў іерарх. У гэтым кантэксце ён згадаў Мадагаскар, Венесуэлу, Эквадор і Індыю.
350 тыс. еўра ўжо былі ахвяраваны на дапамогу бедным у Сірыі. Паколькі каронавірусныя вакцыны яшчэ не даступныя на адкрытым рынку, Святы Пасад можа перадаваць грошы на іх закупку толькі праз свае прадстаўніцтвы ў асобных краінах.
31 мая 2021, 11:34