Пошук

Анлайн пасяджэнне Папскіх місійных ініцыятыў у Балівіі. Ілюстрацыйнае фота Анлайн пасяджэнне Папскіх місійных ініцыятыў у Балівіі. Ілюстрацыйнае фота 

Генеральная асамблея Папскіх місійных ініцыятыў

1 чэрвеня 2021 г. у анлайн-фармаце пачалася Генеральная асамблея Папскіх місійных ініцыятыў. У цэнтры сустрэчы будуць актуальныя патрэбы Касцёлаў у краінах, якія маюць статус місійных.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як заявіў Vatican News старшыня арганізацыі, удзельнікі форума таксама будуць размаўляць пра праблемы, якія прынесла з сабой пандэмія. Арцыбіскуп Джавані П'етра Даль Тоза адзначыў, што гаворка ідзе ў першую чаргу пра душпастырскія наступствы.

“Наша галоўная харызма, што часта падкрэслівае Папа, – гэта малітва за місіі, ахвяраванні на місіі, але не толькі фінансавыя, але і ахвяраванне сябе і сваіх пакут. Аднак фінансавая дапамога таксама важная, (...) бо праца Касцёла ў раёнах місій патрабуе фінансавай падтрымкі. Францішак заахвочвае, каб мы вымяралі нашу дзейнасць блізкасцю да людзей і вернасцю харызме. Папа таксама падкрэслівае, што мы павінны быць на службе мясцовым Касцёлам. (...) І наша харызма з самага пачатку была ў тым, каб дапамагчы вернікам перажыць місійнае вымярэнне сваёй веры”, - патлумачыў арцыбіскуп Даль Тоза.

Папскія місійныя ініцыятывы – структура, якая аб’ядноўвае чатыры арганізацыі: Папскую ініцыятыву па распаўсюджванні веры, Папскую ініцыятыву св. Пятра Апостала, Папскую місійную ініцыятыву па справах дзяцей і Папскую місійную унію. Яны падпарадкоўваюцца Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. Сёння структуры Папскіх місійных ініцыятыў існуюць у 150 краінах свету.
 

02 чэрвеня 2021, 10:48