Пошук

Арцыбіскуп Адольфа Ціта Ілана Арцыбіскуп Адольфа Ціта Ілана 

Філіпінскі іерарх прызначаны нунцыем у Святой Зямлі

Францішак прызначыў Апостальскім нунцыем у Ізраілі і на Кіпры і Апостальскім дэлегатам у Іерусаліме і Палестыне арцыбіскупа Адольфа Ціта Ілана, пераводзячы яго з дыпламатычнай місіі ў Аўстраліі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарху 73 гады. Ён нарадзіўся ў філіпінскім горадзе Нага. У дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы – з 1984 г. У 2001 г. Ян Павел ІІ прызначыў Ілана Апостальскім нунцыем у Папуа-Новай Гвінеі, у сакавіку 2006 г. Бэнэдыкт XVI перавёў яго ў Пакістан, а ў лістападзе 2010 г. – у Дэмакратычную Рэспубліку Конга. У лютым 2015 г. Францішак зрабіў яго сваім прадстаўніком у Аўстраліі.

Папа ўсур’ёз занепакоены ўзброенымі сутыкненнямі і вялікай колькасцю смяротных ахвяр у Святой Зямлі. Мноства людзей пацярпелі і жыццё многіх нявінных спынена, сярод іх дзеці, і гэта жахліва і непрымальна, - сказаў Францішак нядаўна падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі. Ён адзначыў, што праз эскалацыю канфлікту былі паранены суіснаванне і братэрства.
 

03 чэрвеня 2021, 12:57