ЗША прызналі нормы фінансавай празрыстасці Ватыкана
Апостальская Сталіца і Дзяржава Ватыкан на працягу апошніх гадоў значна ўмацавалі сістэму празрыстасці і нагляду ў фінансавай сферы і працягваюць атрымліваць міжнароднае прызнанне.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
На сайце Падатковага ўпраўлення ЗША з’явілася інфармацыя аб уключэнні Святога Пасаду і Ватыкана ў лік юрысдыкцый, якія адпавядаюць міжнародным стандартам у сферы фінансавай бяспекі і належнай верыфікацыі кліентаў.
Амерыканскае падатковае ведамства пералічвае законы і меры, якія рэгулююць збор дакументаў, неабходных для пацвярджэння тоеснасці ўладальнікаў банкаўскіх рахункаў у Ватыкане. Сярод іх узгадваецца Дэкрэт СССLXXII ад 9 кастрычніка 2020 г. (так званы Закон аб празрыстасці), змены ў Крымінальны кодэкс адносна барацьбы з адмываннем грошай ад 1 кастрычніка 2019 г., а таксама нормы, якія тычацца дзейнасці Упраўлення па наглядзе і фінансавай інфармацыі.
03 чэрвеня 2021, 12:59