Пантыфік прызначыў Генеральнага рэлятара Сінода Біскупаў
Святы Айцец прызначыў Генеральнага рэлятара XVI Звычайнай Генаральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Ім стаў кардынал Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембуга.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“На карысць Касцёла сінадальнага – камунія, удзел і місія” – так гучыць тэма наступнага Сінода Біскупа, заключная фаза якога будзе праходзіць у кастрычніку 2023 г. Упершыню Сінод будзе адбывацца ў новай форме – сустрэчы ўсіх біскупаў свету ў Ватыкане будзе папярэднічаць дыяцэзіяльны і кантынентальны этап Асамблеі.
62-гадовы кардынал Жан-Клод Олерыш будзе каардынаваць дыскусіі і распрацоўку дакументаў, якія будуць прапанаваны для разгляду ўдзельнікамі біскупскага форума. Акрамя пастырскага кіраўніцтва архідыяцэзіяй Люксембурга іерарх з’яўляецца старшынёй Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці.
08 ліпеня 2021, 12:55