Ватыкан: ліпень без агульных аўдыенцый
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Згодна з паведамленнем Прэфектуры Папскага дома, агульныя аўдыенцыі будуць прыпынены на ўвесь ліпень у сувязі са звычайным летнім перапынкам і адновяцца ў сераду 4 жніўня. Святы Айцец працягне звяртацца да вернікаў на малітве Анёл Панскі”, - сказаў журналістам афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.
Апошняя перад перыядам летняга адпачынку агульная аўдыенцыя прайшла 30 чэрвеня 2021 г. Падчас яе Папа прамовіў другую катэхезу з новага цыклу, прысвечанага Пасланню да Галатаў, на прыкладзе св. Паўла паказваючы, што праўда робіць сэрца чалавека свабодным.
У адрозненні ад сваіх папярэднікаў на Пасадзе св. Пятра, якія праводзілі адпачынак у папскіх загарадных рэзідэнцыях, Францішак аддае перавагу таму, каб заставацца летам у Ватыкане.