Нідэрландка ў папскай навуковай структуры
3 жніўня 2021 г. Святы Айцец прызначыў звычайным членам Папскай акадэміі навук Эвайн Флер ван Дысхук, прафесара малекулярнай астрафізікі Лэйдэнскай абсерваторыі ў Нідэрландах.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Даследаванні 66-гадовай нідэрландкі тычацца: радыеактыўнага пераносу лінейнага і бесперапыннага выпраменьвання; міжзоркавых малекул; фізічнай і хімічнай эвалюцыі падчас фарміравання зорак і планет; субміліметрычнай і сярэдняй інфрачырвонай астраноміі; асноўных малекулярных працэсаў.
03 жніўня 2021, 12:26