Святы Пасад заклікае да эканамічнай дапамогі Лівану
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі скіраваў пасланне, у якім нагадаў, што Святы Пасад і дабрачынныя касцёльныя арганізацыі аказалі значную матэрыяльную падтрымку Лівану, а таксама ўдзельнічалі ў адбудове разбуранай сталіцы гэтай краіны, асабліва дамоў, школ і бальніц,
Ватыканскі дыпламат польскага паходжання таксама заўважыў, што Ліван – больш чым краіна. Гэта паўсюднае пасланне міру і братэрства, якое паступае з Блізкага Усходу. Таму вельмі важна захаваць гэту яго выключную місію. Кіраўнікі дзяржавы павінны, нарэшце, пачаць рашучую працу на карысць сапраўднага міру, а не толькі ўласных інтарэсаў.
“Давайце дапаможам Лівану выйсці з гэтага сур’ёзнага крызісу. Давайце дапаможам ліванцам не губляць надзею. Давайце дадзім ім магчымасць быць кавалямі свайго лёсу, магчымасць будаваць уласную будучыню на сваёй зямлі без непатрэбнага ўмяшальніцтва”, - сказаў кс. Вахоўскі.