Ватыканская пошта выпусціла новыя маркі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дзве маркі наміналам 1,10 і 1,15 еўра прысвечаны Міжнароднаму эўхарыстычнаму кангрэсу, які пройдзе 5-12 верасня 2021 г. у Будапешце. На завяршальную св. Імшу ў сталіцу Венгрыі прыедзе папа Францішак.
Іншыя маркі прысвечаны 700-годдзю з дня смерці паэта Дантэ Аліг'еры (1265-1321), 450-годдзю з дня нараджэння мастака Мікеланджэла Мэрызі да Караваджа (1571-1610), 100-годдзю Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца і 300-годдзю манаскай Кангрэгацыі пасіяністаў. Акрамя таго, будзе выпушчана марка, прысвечаная 400-годдзю з дня смерці езуіта і тэолага-рэфарматара Раберта Беларміна (1542-1621).
На першую партыю марак нанясуць спецыяльны штэмпель. Яны будуць даступныя ў аддзяленні Пошты на плошчы св. Пятра. Ужо зараз можна зрабіць папярэдні заказ.