Аднаўленне візітаў ad limina пасля пандэмічнай паўзы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Такім чынам, пасля перапынку, выкліканага пандэміяй каронавіруса (апошнюю групу французскіх біскупаў Святы Айцец прыняў 9 сакавіка 2020 г.), аднавіўся рытм візітаў ad limina, што дазволіць біскупам сустракацца з кіраўнікамі дыкастэрыі Святога Пасаду і абмяркоўваць непасрэдна са Святым Айцом сітуацыю ў асобных дыяцэзіях.
Пасля чарговай паўзы, звязанай з папскай паездкай у Будапешт і Славакію, у Рыме з 20 па 25 верасня будзе знаходзіцца яшчэ адна група французскіх біскупаў з мітраполій Парыжа, Ліёна, Клермона і ваеннага ардынарыяту. Францішак прыме іх 23 верасня. З 27 верасня па 2 кастрычніка ў Вечны горад прыбудзе апошняя група французскіх біскупаў з архідыяцэзій Ліля, Рэймса, Безансона, Дыжона і Страсбургскай дыяцэзіі. Папская аўдыенцыя для іх запланавана на 1 кастрычніка 2021 г.
У кастрычніку запланаваны візіт ad limina Apostolorum біскупаў з Польшчы. Да канца года ў Рым прыбудуць іерархі яшчэ некалькіх краін.