Пошук

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Адноўлены каталіцка-пяцідзясятніцкі дыялог

23 верасня 2021 г. адбылася анлайн-сустрэча з нагоды аднаўлення працы сёмага этапа Міжнароднага каталіцка-пяцідзясятніцкага дыялогу, тэма якога – "Lex orandi lex credendi".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэчу ўзначаліў з каталіцкага боку біскуп Джозэф Бамбэра з дыяцэзіі Скрэнтан у ЗША, а з пяцідзясятніцкага – пастар Сэсіл М. Робэк, выкладчык касцёльнай гісторыі і экуменізму ў Fuller Seminary у ЗША, і пастар Дэвід Уэлс, мадэратар Камісіі па пытаннях адзінства хрысціян Сусветнай пяцідзясятніцкай канферэнцыі. Шаснаццаць удзельнікаў з пяці кантынентаў мелі магчымасць падзяліцца сваім досведам і поглядам на ход дыялогу. Наступная сустрэча запланавана ў Рыме летам 2022 г.

Дыялог, які пакуль не мае на мэце структурнага адзінства, скіраваны на вывучэнне на ўжо існуючай аснове жыцця і духоўнага досведу хрысціян і традыцый, надаючы асаблівую ўвагу паўнаце жыцця ў Духу Святым, - гаворыцца ў заяве, апублікаванай Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.
 

28 верасня 2021, 11:17