Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Allegro)
Расклад Падкасты
Цырымонія ўступлення на пасада Патрыярха Марка Авы ІІІ Цырымонія ўступлення на пасада Патрыярха Марка Авы ІІІ 

Кардынал Кох здзейсніў экуменічны візіт у Ірак

Кардынал Курт Кох наведаў Ірак з нагоды ўрачыстага ўступлення на пасаду новага Каталікоса-Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Марка Авы ІІІ. Цырымонія прайшла 13 верасня 2021 г. у Эрбіле.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству зачытаў спецыяльнае пасланне Святога Айца, які пажадаў “шматлікіх духоўных дароў” новаму Патрыярху, “каб быў сапраўдным пастырам свайго народа і нястомным будаўніком міра і братэрства, служачы агульнаму дабру”.

Пантыфік запэўніў Марка Аву ІІІ у малітве з пажаданнем, каб “адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і Асірыйскай Царквой Усходу ўсё больш і больш умацоўваліся не толькі ў духу братэрскага супрацоўніцтва, але таксама праз паглыбленне тэалагічнага дыялогу”, які “дазволіць узрастаць у адзінстве і сведчыць перад светам аб збаўчай праўдзе Евангелля”.

Кардынал Кох нагадаў пра блізкасць Святога Айца да іракскага народа і запэўніў у гатоўнасці Папскай рады па спрыянні хрысціянскаму адзінству “як мага хутчэй зрабіць наступныя крокі – як у тэалагічнай, так і душпастырскай сферы – на шляху да поўнай еднасці, якая не з’яўляецца ні паглынаннем, ні зліццём, але адзінствам у праўдзе і любові”. Іерарх перадаў прадстаяцелю Асірыйскай Царквы Усходу спецыяльны падарунак ад Папы – літургічны келіх, з надзеяй, што аднойчы яны змогуць разам цэлебраваць літургію “пры ахвярным алтары ў паўнаце эўхарыстычнай еднасці”.

У рамках візіту ў Ірак кардынал Кох узначаліў св. Імшу ў каталіцкім касцёле ў Масуле, наведаў старажытны сіра-праваслаўны манастыр Мар-Матай, каталіцкі шпіталь Мар’ямана і ўніверсітэт у Эрбіле.
 

16 верасня 2021, 11:32
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031