Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: міжрэлігійная сустрэча па змяненні клімату

Напярэдадні лістападаўскага саміту па пытаннях змянення клімату, які пройдзе ў Глазга, Святы Пасад рыхтуе міжрэлігійную сустрэчу на тэму "Вера і навука ў адносінах да COP26".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Мы былі б рады, калі б папа Францішак прысутнічаў на саміце", - прызналася Вэндзі Мортан з Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.

Святы Пасад і пасольствы Італіі і Вялікабрытаніі пры Апостальскай Сталіцы супрацоўнічаюць у рамках арганізацыі мерапрыемства перад самітам, якое пройдзе ў Рыме 4 кастрычніка 2021 г.

Мортан сустрэлася нядаўна з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, і кардыналам Пітэрам Тарксанам, прэфектам Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Парадак дня ўключыў некалькі тэм, у тым ліку саміты ў Рыме і Глазга і важнасць супрацоўніцтва ў навучанні дзяўчат ва ўсім свеце. Абмяркоўваліся магчымыя шляхі супрацоўніцтва з рознымі партнёрамі, а таксама сетка кантактаў паміж Цэрквамі і арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у глабальных праектах.

Міністр падкрэсліла важнасць місіі Касцёла з пункту гледжання развіцця. “Каталіцкі Касцёл кіруе 225 тыс. школ па ўсім свеце, з'яўляючыся адначасова найбуйнейшым недзяржаўным пастаўшчыком медыцынскіх паслуг, у тым ліку ў многіх нестабільных рэгіёнах ", - адзначыла яна.

Нягледзячы на тое, што Францішак заявіў аб сваёй гатоўнасці прыняць удзел у саміце па клімаце, яго прысутнасць пакуль не пацверджана. "Мы ведаем, наколькі моцна Папа кажа пра клімат і сам саміт, а таксама пра яго ўплыў не толькі на планету, але і на жыццё многіх уразлівых супольнасцей", - сказала прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.
 

19 верасня 2021, 12:16