Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Кардынал Курт Кох Кардынал Курт Кох 

Кард. Кох: уключыць у сінадальны працэс экуменічных партнёраў

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству чакае, што намаганні зрабіць Касцёл больш сінадальным будуць мець вялікі ўплыў на экуменізм, у тым ліку на каталіцка-праваслаўны дыялог.

Ян Глінскі - Vatican News

21 кастрычніка 2021 г. у інтэрв'ю для каталіцкага выдання Die Tagespost ватыканскі іерарх нагадаў, што галоўным пытаннем каталіцка-праваслаўнага дыялога з'яўляюцца адносіны паміж сінадальнасцю і першынствам, і таму “экуменічныя партнёры павінны ўдзельнічаць у сінадальным працэсе на ўсіх яго ўзроўнях”.

“Галоўны прынцып экуменічных дыялогаў базуецца на абмене дарамі, праз які мы можам вучыцца ад іншых хрысціянскіх Цэркваў, будучы перакананымі, што канкрэтныя дары даюцца праз Святога Духа не толькі гэтым Цэрквам, але ўсяму хрысціянству”, - дадаў кардынал Кох.

Прыклад гэтаму даў Папа Францішак, які ў сваёй апостальскай адгартацыі Evangelii gaudium падкрэсліў, што католікі ў дыялогу з праваслаўнымі Цэрквамі маюць магчымасць “даведацца больш пра значэнне біскупскай калегіяльнасці і іх досвед сінадальнасці”. На думку кардынала Коха, “у паглыбленні і ўмацаванні сінадальнасці можна бачыць важны экуменічны ўнёсак Каталіцкага Касцёла для прызнання першынства Біскупа Рыма таскама іншымі Цэрквамі”.

“Перадаць можна толькі тое, што сам атрымаў і што лічыш каштоўным”, -сцвердзіў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і выказаў надзею, што “ўсе ўдзельнікі сінадальнага працэсу нанова адкрыюць прыгажосць веры і напоўняцца новай радасцю ад таго, што могуць належаць да паўсюднага Касцёла Езуса Хрыста”.

9 кастрычніка падчас адкрыцця XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на неабходнасць удзелу ў сінадальным працэсе хрысціянаў розных канфесій указаў таксама брат Алаіз Лозэр, прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ.

Ён нагадаў, што ўсіх хрысціянаў яднае хрост і Святое Пісанне. Адзінства пакуль недасканалае, але вельмі рэальнае, нават калі тэалагічныя пытанні застаюцца без адказаў. Брат Алаіз заклікаў зладзіць вялікі экуменічны сход з удзелам хрысціянаў розных канфесій.
 

22 кастрычніка 2021, 08:55
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031