Пошук

Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Кард. Паралін узначаліць дэлегацыю Святога Пасаду на COP26

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў аб удзеле Святога Пасаду ў працы 26-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб зменах клімату (COP26).

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Адказваючы на пытанне журналістаў Матэа Бруні ўдакладніў, што на форум прыбудзе дэлегацыя Апостальскай Сталіцы пад кіраўніцтвам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы.

Кліматычны саміт будзе праходзіць з 31 кастрычніка па 12 лістапада 2021 г. у шатландскім горадзе Глазга. На ім збяруцца каля 200 сусветных лідараў, каб абнавіць планы па скарачэнні парніковых выкідаў у барацьбе з глабальным пацяпленнем.

 

09 кастрычніка 2021, 09:13