Пошук

Францішак паждчас размовы з біскупамі Францыі ў рамках ad limina. 2021.10.01 Францішак паждчас размовы з біскупамі Францыі ў рамках ad limina. 2021.10.01  

Папа да біскупаў Францыі: будзьце побач са святарамі і людзьмі

Святы Айцец прыняў чарговую групу французскіх біскупаў, якія прыехалі ў Рым з візітам ad limina. Ён правёў у размове з імі амаль дзве гадзіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На гэты раз, як распавёў арцыбіскуп Эрык дэ Мулен-Бафор, Францішак перасцярог іерархаў ад спакусы настальгіі па мінулым. Вы павінны ісці наперад і быць адважнымі, таму што гэта Дух Святы дае нам мужнасць і паказвае шлях у будучыню, - адзначыў Пантыфік.

Самі біскупы закранулі балючую тэму злоўжыванняў у сувязі з запланаванай на аўторак публікацыяй спецыяльнага даклада незалежнай камісіі на гэту тэму. Старшыня епіскапату папрасіў Папу звярнуцца да французскіх католікаў з адмысловай заявай, бо справаздача можа стаць для іх сапраўдным ударам. Лічбы могуць шакіраваць, прызнаўся арцыбіскуп дэ Мулен-Бафор, але важна адэкватна ўспрыняць публікацыю, таму што яна пралівае святло і тлумачыць драматычны феномен, які ўплывае на грамадства ў цэлым.

Як заўважыў арцыбіскуп Ларан Урліш, Францішак адзначыў асаблівую ролю біскупаў у гэты цяжкі перыяд. “Папа ведае, у якой сітуацыі мы знаходзімся і надае вялікае значэнне гэтаму дакладу. Ён даручыў нам клапаціцца аб сваёй блізкасці з Богам, але таксама аб блізкім кантакце са святарамі і ўсім Божым народам. (...) Мы стараемся быць адкрытымі для нашых святароў, вітаць іх і сустракацца з імі. (...) Іншае пытанне – блізкасць да людзей, асабліва да пакрыўджаных. Не магу сказаць, што я рабіў гэта з самага пачатку, таму што напачатку гэта былі справы, якімі займалася судовая ўлада. Але з 2015 г. пачалі з'яўляцца выпадкі ўжо пратэрмінаваныя, якія тычыліся ў тым ліку памерлых святароў. З тых часоў на працягу 5 ці 6 гадоў я рэгулярна запрашаю пацярпелых, якія пішуць мне, сустракаюся з імі”, - сказаў арцыбіскуп Урліш у каментары для Vatican News.
 

04 кастрычніка 2021, 10:30