Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: канферэнцыя аб “рэлігійным пачуцці”

У Ватыкане праходзіць двухдзённы форум на тэму “Сімвалы, міфы і рэлігійнае пачуццё ў чалавеку ад яго пачатку”, арганізаваная Папскай акадэміяй навук.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мэта серыі семінараў і канферэнцый – акцэнтаваць увагу навукоўцаў на “нейронавай” спецыфіцы чалавечага роду, якая дазволіла яму дасягнуць больш высокага, чым яго папярэднікі, узроўню свядомасці, і яе ролю ў задавальненні рэлігійных патрэб. Сустрэча ўключае ўвядзенне ў храналогію генезісу вядомага сёння чалавечага віду і чатыры сесіі: археалагічную, этналагічную, біялагічную і філасофскую.

На першай, прысвечанай археалогіі, займаюцца абмеркаваннем прадметаў і знакаў, сабраных з дагістарычных месцаў, якія прадстаўляюць нараджэнне сімвала і мыслення з сакральнага пункту гледжання. Этналагічная сесія прысвечана разнастайнасці міфаў, якія склаліся сярод 100 мільярдаў людзей, што насялялі свет з дагістарычных часоў і на працягу 3 мільёнаў гадоў гісторыі.

Біялагічная сесія будзе тычыцца прымянення да чалавека ведаў аб эвалюцыйнай гісторыі жыцця і наступнай інтэрпрэтацыі кагнітыўных, тэхнічных, інтэлектуальных, духоўных, эстэтычных і этычных аспектаў чалавецтва.

Мэта філасофскай сесіі – зразумець значэнне "рэлігійнага пачуцця". Філосафы і тэолагі, якія сабраліся на форуме, на аснове высноў першых трох сесій прапануюць рацыянальнае вызначэнне гэтай рысы чалавека.
 

29 кастрычніка 2021, 09:45