Анлайн-асамблея Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Нарада прайшла ў анлайн-фармаце 10-11 лістапада 2021 г. з удзелам кард. Курта Коха, старшыні Рады, яе членаў і кансультантаў.
Першая сесія была прысвечана наступствам пандэміі COVID-19 для экуменічных адносін. На падставе апытання на гэтую тэму, праведзенага біскупскімі канферэнцыямі і Сінодамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, супрацоўнікі Рады падрыхтавалі сінтэз, у якім вызначылі асноўныя экуменічныя выклікі, да з’яўлення якіх прычынілася пандэмія. Члены і кансультанты Рады падзяліліся сваім вопытам на мясцовым узроўні.
Другую сесію прысвяцілі пытанню першынства і сінадальнасці ў розных напрамках тэалагічнага дыялогу, у якім удзельнічае Каталіцкі Касцёл. На аснове сінтэзу, падрыхтаванага Радай да 25-годдзя энцыклікі Яна Паўла ІІ пра экуменічную дзейнасць Ut unum sint, удзельнікі пленарнага пасяджэння абмеркавалі магчымасці дыкастэрыі ў падтрымцы Сінода на тэму сінадальнасці ў Касцёле.