Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскі дар для бальніцы св. Рафала ў Багдадзе

У каталіцкі шпіталь св. Рафала ў Багдадзе быў дастаўлены апарат, які выпрацоўвае медыцынскі кісларод. Прылада з’яўляецца падарункам Святога Айца.

Ян Глінскі - Vatican News

Апарат быў набыты на сродкі, перададзеныя Дзяржаўным Сакратарыятам Яго Святасці Папы, Кангрэгацыяй па справах Усходніх Касцёлаў і Апостальскай элемазінарыяй.

23 лістапада 2021 г. у прысутнасці Апостальскага нунцыя ў гэтай блізкаўсходняй краіне адбылася ўрачыстая цырымонія асвячэння каштоўнай медыцыйнскай прылады.

Кіраўніцтва шпіталя выказала ўдзячнасць за дар Святога Айца, падкрэсліваючы, што дарагое абсталяванне будзе выкарыстоўвацца для забеспячэння медыцынскім кіслародам таксама і іншых іракскіх бальніц, што значна дапаможа ў барацьбе з пандэміяй каронавіруса ў Іраку.

26 лістапада 2021, 08:32