Прэм’ер Албаніі наведаў Ватыкан
27 лістапада 2021 г. Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Рэспублікі Албанія Эдзі Рама. Затым адбылася сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных размоў былі адзначаны добрыя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Албаніяй. Гаворка ішла на тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс: адносіны паміж касцёльнай і грамадзянскай супольнасцямі, унёсак Касцёла на карысць агульнага дабра албанскага грамадства, міграцыя і мір.
Увага была засяроджана таксама на асноўных рэгіянальных пытаннях, у тым ліку сітуацыі на Заходніх Балканах і шляху Албаніі і іншых краін да поўнай інтэграцыі ў Еўрапейскі саюз.
27 лістапада 2021, 13:09