Пошук

Візіт ad limina. Ілюстрацыйнае фота Візіт ad limina. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: працягваюцца візіты ad limina

У Ватыкане працягваюцца візіты ad limina Apostolorum, адноўленыя пасля піку пандэміі. У гэтую нядзелю ў Рым прыедуць іерархі з Канферэнцыі Біскупаў Швейцарыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Першапачаткова візіт быў запланаваны на студзень 2021 г. Аднак, як і ўсе іншыя, ён быў адкладзены з прычыны абмежаванняў, уведзеных падчас пандэміі каронавіруса. Апошняе такое падарожжа швейцарскага епіскапату “да апостальскі парогаў” адбылося ў снежні 2014 г.

22-27 лістапада 2021 г. запланавана больш за 20 сустрэч у асобных дыкастэрыях Рымскай курыі. Таксама адбудзецца сустрэча з Папскай швейцарскай гвардыяй і з паслом Швейцарыі пры Апостальскай Сталіцы Дэнісам Кнобелем.

Біскупы з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з Папам. Яны падзеляцца з Францішкам сваім вопытам правядзення Сінода па сінадальнасці і закрануць пытанне прысутнасці жанчын у Касцёле, - падзяліўся біскуп Фелікс Гмюр, старшыня епіскапату. Аўдыенцыя ў Папы запланавана на 26 лістапада 2021 г.

Адразу пасля візіту ad limina, 29 лістапада 2021 г. у Рыме пройдзе 334-я скарочаная Генеральная асамблея Канферэнцыі Біскупаў Швейцарыі. У той жа дзень у штаб-кватэры Папскай швейцарскай гвардыі біскупы збяруць журналістаў на заключную прэс-канферэнцыю.
 

18 лістапада 2021, 13:00